27.07.2024г. Гадзіна-прэзентацыя “Апошнія сведкі”

 27 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна-прэзентацыя “Апошнія сведкі” (па матэрыялах Генеральнай пракуратуры). Удзельнікі  даведаліся шмат новага пра генацыд беларускага народа. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з выставай на гэтую тэму, зрабіла абзор кнігі “Апошнія сведкі”. Кніга складаецца з успамінаў дзяцей вайны пра тыя жудасныя падзеі, якія адбываліся ў той цяжкі час выпрабаванняў і страт. Зачыталі некалькі ўспамінаў і паглядзелі жудасныя фотаздымкі, праз што прыйшлося прайсці дзецям вайны. Тым самыў убачылі сапраўдны твар фашызму. Пад уражаннем засталіся ўдзельнікі мерапрыемства ад пачутага і ўбачанага. Для сябе кожны зрабіў вывад: ніколі не забудзем, будзем перадаваць з пакалення ў пакаленне, каб помнілі, якой дарагой цаной быў заваяваны мір, каб мы сёння жылі, вучыліся і працавалі пад мірным небам. Давайце будзем цаніць мір!