Роднаму краю, яго прыгажосці і прыродзе,
знакамітым і таленавітым землякам, славутасцям і асаблівасцям, гістарычным і
гераічным старонкам роднай зямлі прысвечаны многія мерапрыемствы, якія
праводзіць раённая бібліятэка імя А.М. Кавалеўскага. З мэтай фарміравання ў
падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, любові да роднага краю, яго
жыхароў і традыцый для наведвальнікаў лагера «Бераставіцкі» прайшоў краязнаўчы турнір "Ганаруся
табой, зямля родная!». У падарожжа па Беларусі дзяўчынкі і хлопчыкі адправіліся
разам з бібліятэкарам. Падарожнічаючы па тэматычных станцыях пад назвамі:
"Сем цудаў свету", "Знакамітыя людзі", " Ці ведаеш ты...", "Гарады
Беларусі", "Мы патрыёты", "Багацці
Беларусі" і іншым. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра родную краіну
ўспомнілі гісторыю, культуру і славутасці беларускай зямлі. Мерапрыемства значна
ўзбагаціла і пашырыла кругагляд дзяцей новымі ведамі. Гуляючы, яны атрымалі зарад станоўчых эмоцый і карысных ведаў пра Беларусь.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава " Адзіная і непаўторная
Беларусь.”