Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” запрасіла дзяцей пачатковых класаў на ўрок інфармацыйнай культуры “Дзіцячыя кніжкі для малыша і малышкі”. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, зносінамі з кнігай. І атрымалі наказ сябраваць з бібліятэкай, бо наведванне бібліятэкі вучнямі пачатковах класаў значна ўплывае на тое, як у далейшым дзеці будуць наведваць кніжны храм і , наогул- чытаць.