Восень - традыцыйная пара нарыхтовак. Каб хапіла на доўгую зіму, гаспадыні запасяць ураджай з агародаў: вяжуць косы цыбулі, вараць варэнне і робяць саленні. Нарыхтоўкі, кансервы, зробленыя сваімі рукамі не могуць параўнацца з пакупнымі.Аматаркі клуба ўзялі сабе на заметку шмат карысных парадаў, падзяліліся паміж сабой рэцэптамі кансервавання. У канцы арганізавалі чаяванне. Час праляцеў незаўважна, удзельніцы "зарадзіліся" добрым настроем, атрымалі масу ўражанняў, вечар атрымаўся пазнавальным і карысным.