23.08.2024 г. Удзел Бераставіцкай раённай бібліятэкі на “Дажынках – 2024” у Вялікіх Эйсмантах

    На раённым свяце “Дажынкі – 2024” у Вялікіх Эйсмантах быў прадстаўлены бібліятэчны падворак ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага”. Супрацоўнікі бібліятэкі наладзілі кніжную выставу “Славім хлеб і рукі залатыя”, на якой былі прадстаўлены кнігі і альбомы пра хлеб, хлебаробаў і раённыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Для аматараў здаровага ладу жыцця былі наладжаны гульні “Аэрахакей”, настольны футбол і цікавы інтэрактыўны дыванок з рознымі складанкамі для маленькіх чытачоў.