24.08.2024г. Кніжнае кафэ “Дэгустацыя кніжных навінак”

  24 жніўня філіял “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіў  дзяцей ў кніжнае кафэ “Дэгустацыя кніжных навінак”. Бібліятэкар падрыхтавала меню на любы чытацкі густ. Юныя кнігаежкі паспрабавалі на смак самыя цікавыя творы І.Токаравай, М.Дзеравянка, А.Курак, А.Сачанкі, А.Карлюкевіча і іншых аўтараў. Рабяты распявалі аб любімых літаратурных жанрах, аб прачытаных кнігах, пакінулі “чаявыя” у выглядзе пажаданняў і водгукаў. Пры дапамозе літаратурнай віктарыны, загадак , прымавак і прыказак, гульняў , бібліятэкар выявіла, што рабяты шмат чытаюць і многа  ведаюць.