У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” для дзяцей 2 класа прайшоў адкрыты прагляд літаратуры “Кнігі, якія ацаніў увесь свет”, прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці. Дзеці даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыску Скарыне, Сымоне Буднам, Кірыле Тураўскім і інш. Вучні пранікліся духоўным подзвігам вялікіх людзей, якія працавалі, каб несці людзям Слова і Асветніцтва. У ходзе мерапрыемства прайшлі гістарычныя віктарыны “Моўная скарбонка" і “Пагуляем у перакладчыкаў”.