5 верасня ў філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка » прайшла акцыя «Сэлфі з беларускай кнігай», на якой адбылося знаёмства з беларускімі пісьменнікамі, паэтамі і іх кнігамі. Галоўная мэта акцыі –прыцягнуць увагу дзяцей да кнігі і чытання, стымуляваць іх творчую актыўнасць.