11.09.2024г. Краязнаўчая выстава-агляд “Спадчына малой радзімы”

11 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала краязнаўчая выстава-агляд “Спадчына малой радзімы”, прымеркаваная да Дня Еўрапейскай спадчыны. Тэмай яе стала літаратура, прычвечаная 80-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Чытачы старэўшых класаў, якія наведалі ў гэты дзень бібліятэку, бліжэй  пазнаёміліся з гісторыяй утварэння нашай вобласці, з яе дасягненнямі і знакамітымі людзьмі. Паглядзелі цікавыя фотаальбомы, акунуліся ў ваенныя часы ліхалецця, дзе нараўне з дарослымі сталі на абарону сваёй Радзімы іх равеснікі. Даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра нашу Гродзеншчыну.