14.09.2024г. Тэматычны квэст “У лабірынце роднага краю”

 14 верасня  ў філіял “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”запрасілі дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту на тэматычны квэст “У лабірынце роднага краю”. Змагаліся дзве каманды: “Васількі” і“Зубраняты”. На станцыях “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, “Знакамітыялюдзі нашай краіны”, “Славутасці Беларусі”, “Музычная скарбонка”,”Прырода Беларусі” рабяты паказалі свае выдатныя веды. У завяршэнні квэста ўдзельнікі склалі пазлы : “Брэсцкая крэпасць - герой” і “Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі вельмі актыўныя, за што атрымалі салодкія падарункі.