15.09.2024г. Выстава-панарама "Нацыянальная бібліятэка Беларусі- сімвал нацыі і дзяржаўнасці"

Дзень бібліятэк кожная бібліятэка вырашыла адзначыць па своему: кніжнымі выставамі, святочнымі мерапрыемствамі. Вось і ў філіял "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прыйшлі чытачы, каб павіншаваць сваю любімую бібліятэку з прафіссійным святам, пазнаёміцца з выставай-панарамай "Нацыянальная бібліятэка Беларусі- сімвал нацыі і дзяржаўнасці". Пазнаёміцца з літаратурай, пагартаць прыгожы фотаальбом пра гонар нашай Беларусі - Нацыянальную бібліятэку, што знаходзіцца ў Мінску. Чытачоў чакаў сюрпрыз: на выставе можна было паглядзець цікавыя фотаздымкі, як імгненні з жыцця бібліятэкі, якія праносяцца вельмі хутка. Кожны змог знайсці сябе, прыпомніць мерапрыемства і падзяліцца сваімі ўражаннямі! І самае галоўнае выбраць для сябе цікавую кнігу, каб мець занятак у вольны час.