17.09.2024 г. Дыялогавая пляцоўка “Сіла ў адзінстве”

17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прайшла дыялогавая пляцоўка “Сіла ў адзінстве”. Яе ўдзельнікамі сталі актывісты Бераставіцкай раённай ветэранскай арганізацыі, спецыялісты і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, члены раённай арганізацыі БелАІ. Бібліятэкар расказала прысутным аб тым, што Дзень народнага адзінства - у гісторыі суверэннай Беларусі самае маладое свята. І ён сапраўды падказаны жыццём. У ім закладзена шмат што - і глыбокі гістарычны сэнс, і сувязь пакаленняў. Старшыня раённай рады ветэранаў Алена Сілкова расказала прысутным пра гістарычныя падзеі 1939 года, пра тое, што нельга забываць гісторыю свайго народа, бо менавіта яна зрабіла нас такімі, якія мы ёсць зараз. Далей прысутныя ўспомнілі аб стратах беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, выказалі меркаванне, што сучасная Беларусь - гэта мірная краіна, краіна для жыцця ўсіх і магчымасцяў для маладога пакалення. Увагу прысутных прыцягнула кніжная выстава “Адзіная Беларусь – магутная Беларусь”.