18.09.2023г. Час яднання "Мы - людзі адзінай, цудоўнай зямлі Беларусь!", да Дня народнага адзінства

 Час яднання "Мы - людзі адзінай, цудоўнай зямлі Беларусь!", да Дня народнага адзінства прайшоў 18 верасня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" для вучняў пачатковых класаў. Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх чытачоў з кніжкамі на выставе па тэме, расказала адкуль пайшло свята, якое значэнне яно мае для ўсіх беларусаў. Абмеркавалі тэму" Адзінства". На прыкладах сяброўства ў класе паказалі сілу і моц адзіных інтарэсаў, узаімаразумення, патрыятызму. На лісце паперы абрысавалі сваі далоні і на іх прыгожа напісалі свае пажаданні роднай Беларусі. Выразалі прыгожыя беларускія сцяжкі ў форме сэрца. Тым самым паказалі, як моцна мы любім родную Беларусь і будзем імкнуцца вучыцца на выдатна, каб стаць яе сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі. Мерапрыемства да Дня народнага адзінства атрымалася карысным і пазнавальным. І як вынік: у адзінстве наша сіла! Калі мы адзіны - мы не пераможны!