17.09.2024г. Пазнавальны ўрок "Кнігі бываюць розныя"

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы для навучэнцаў ЦКРАіР прайшоў пазнавальны ўрок "Кнігі бываюць розныя". Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з лепшымі кнігамі для дзяцей, пабывалі ў "краіне чыталіі", успомнілі казачных персанажаў, распавялі пра сваіх любімых кніжных герояў. Даведаліся, што ў нашай бібліятэцы вельмі шмат розных кніг: ёсць вялікія і маленькія, энцыклапедыі і казкі, кніжкі-цацкі, кніжкі-пазлы, кніжкі-складанкі і іншыя. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі закладкі. Бібліятэкар, развітваючыся з дзецьмі, запрасіла іх разам з бацькамі прыходзіць у бібліятэку і знаёміцца з новымі сябрамі, якія жывуць на старонках займальных і пазнавальных кніг.