20.09.2024г. Бераставіцкі раён адзначыў юбілей. Райбібліятэка на мерапрыемстве прадставіла тэматычную выставу "Бераставіцкаму раёну-80".

Бераставіцкі раён адзначыў 80-годдзе з дня заснавання. Гэтай падзеі 20 верасня было прысвечана ўрачыстае мерапрыемства, якое праходзіла ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. На свята былі запрошаны людзі, якія шмат гадоў стваралі яго гісторыю, сваёй штодзённай працай дамагаючыся яго росквіту і развіцця. Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага прадставіла на дадзеным мерапрыемстве тэматычную выставу пад назвай «Бераставіцкаму раёну-80». Выстава складалася з трох раздзелаў. Першы раздел «Край наш шматаблічны» даў наведвальнікам магчымасць здзейсніць кароткі экскурс ў гісторыю, часы станаўлення і развіцця раёна. Унікальныя выданні надрукаваныя ў розныя гады дапамагаюць лепш уявіць працоўныя будні, культурны вольны час, настрой людзей тых гадоў. У раздзеле «Родная зямля-крыніца натхнення»  сабрана інфармацыя пра нашых таленавітых землякоў – гэта паэты і пісьменнікі, мастакі, якія ў сваіх творах тонка выказваюць любоў да роднага краю. І ў трэцім раздзеле “Ганаровыя грамадзяне Бераставіцкага раёна” прадстаўлены  фотаздымкі і матэрыялы пра лепшых людзей раёна, а таксама фотаімгненні сённяшняга жыцця раёна.




Супрацоўнікі райбібліятэкі  ў гэты дзень таксама прынялі ўдел у тэатралізаванай пастаноўцы на канцэрце-віншаванні, прысвечаным малой радзіме і нашаму роднаму любімаму краю.