20.09.2024г. Краязнаўчы вернісаж "Мой край задуменны, пяшчотны"

 У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і Бераставіцкага раёна. Краязнаўчы вернісаж "Мой край задуменны, пяшчотны" паклікаў сваіх чытачоў, каб пазнаёміцца з гісторыяй свайго краю, яго кіраўнікамі, знакамітымі людзьмі, знакавымі мясцінамі. Дзеці з захапленнем паглядзелі відэаролікі да юбілейнай даты і тым самым даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра нашу Гродзенскую вобласць і Бераставіцкі раён. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з літаратурай, якая размясцілася на выставе, паказала фотаальбом. Дзеці з задавальненнем адказалі на пытанні, каб замацаваць тую інфармацыю, якую яны ўбачылі і пачулі на мерапрыемстве. Вельмі важна сёння падрастаючаму пакаленню ведаць сваю гісторыю, вывучаць свой край, каб мець цвердую жыццёвую пазіцыю.