20.09.2024г. Гістарычны экскурс «Пра мір і дом, дзе мы жывем»

 

У чытальнай зале раённай бібліятэкі для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Вясёлка дабра» прайшоў гістарычны экскурс «Пра мір і дом, дзе мы жывем», прысвечаны Дню народнага адзінства. Бібліятэкар расказала прысутным пра паходжанне свята, пра гістарычныя падзеі 1939 года, пра тое, што нельга забываць гісторыю свайго народа, бо менавіта яна зрабіла нас такімі, якія мы ёсць цяпер. Яна пажадала маладому пакаленню любіць сваю Радзіму, праяўляць патрыятызм, паважаць законы дзяржавы і заўсёды памятаць, што адзінства – гэта сіла нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства маладыя людз
і дружна адказвалі на пытанні інтэрактыўнай гульні «Па старонках гісторыі Бераставіцы» і знаёміліся з выставай, прысвечанай Дню народнага адзінства.