20.09.2024г. Краязнаўчы экскурс “Гродзенская зямля - Радзіма мая і твая”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” разам з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту здзейснілі краязнаўчы  экскурс  “Гродзенская зямля - Радзіма мая і твая” да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Пазнаёміліся з гісторыяй утварэння Гродзенскай вобласці, разглядалі карту Гродзенскай вобласці. Дзеці з задавальненнем разглядалі кнігі і альбомы, прысвечаныя Гродзеншчыне.