20.09.2024г. Гадзіна гісторыі "Асветнік Беларусі - Францыск Скарына"

 У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка”  прайшло мерапрыемства ў гонар першага асветніка Беларусі Францыска Скарыны.  Імя Францыска Скарыны шырока вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Стваральнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, гуманіст, асветнік, ён адыграў вырашальную ролю ў развіцці культурнага жыцця Беларусі ХVІ стагоддзя. Удзельнікі праглядзелі гістарычны фільм пра яго дзейнасць і біяграфію, азнаёміліся з літаратурай.