21.09.2024г. Сустрэча-парада "Мой агарод - здароўе і прыбытак"

 У  філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла сустрэча-парада "Мой агарод - здароўе і прыбытак". На яе прышлі дарослыя чытачы, якія ў свой вольны час займаюцца агародам, садам, саджаюць кветкі і гэта ім прыносіць радасць, дае здароўе і стварае добры настрой! Таму падзяліцца сваім вопытам з калегамі яны заўсёды рады, даць карысную параду, абмяняцца сакрэтамі высокіх ураджаеў,  напісаць рэцэпты смачных нагартовак, запрасіць да сябе ў госці і паспрабаваць новую страву. Усім гэтым дзяліліся ўдзельнікі мерапрыемства. Бібліятэкар правяла віктарыну  і арганізавала  кніжную выставу, якая зацікавіла  чытачоў. Адразу ж звярнулі ўвагу на навінкі. Тут можна было кожнаму па густу падабраць літаратуру, каб не з пустымі рукамі пайсці дадому. Мерапрыемства, як заўсёды, прайшло весела і актыўна.