21.09.2024г Майстар-клас “Выраб кветак з падручнага матэрыялу”

21 верасня. ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: майстар-клас “Выраб  кветак з падручнага матэрыялу”. Падчас мерапрыемства аматары аб’яднання даведаліся, як развівалася рамяство стварэння штучных кветак. З дапамогай нажніц, клею і фантазіі ўдзельнікі  майстравалі прыгожыя аб'ёмныя кветкі з гафрыраванай паперы , сурвэтак і фаамірану. Кветкі атрымаліся яркімі і выразнымі. А настрой ва ўсіх проста цудоўны!