30.08.2024г. Хвілінка духоўнасці “Духоўная кніга нас вучыць дабру”

 30 жніўня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла хвілінка духоўнасці “Духоўная кніга нас вучыць дабру”. Бібліятэкар падрыхтавала для чытачоў кніжную выставу на якой размясцілася літаратура духоўнага зместу, як галіновая так і мастацкая. З ёю пазнаёміліся чытачы малодшага ўзросту. Зачыталі услых расказ “Байкот” Барыса Ганаго і разам яго абмеркавалі…Гэта якраз аб спрэчцы паміж аднакласнікамі і як дабрыня і справядлівасць перамагла. Зачыталі і урывак з “Бібліі для дзяцей” і выказалі свае думкі. Разам з бібліятэкарам прайшліся турыстычным маршрутам “Ад храма да храма”, дзе вучні пазнаёміліся з царквамі і касцёламі на тэрыторыі Бераставіцкага раёна. Мерапрыемства выклікала выклікала вялікую цікавасць вучняў.