У філіяле
“Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок памяці “Генацыд: трагічнае
мінулае ці сучаснасць?” Генацыд не мае тэрміна даўнасці. Адной
з форм генацыду стала знішчэнне вёсак, часта разам з насельніцтвам. Больш за
дзевяць тысяч беларускіх вёсак былі абрабаваны, разбураны і спалены.
Насельніцтва знішчалася ці зганялася ў Нямеччыну. Цэлыя раёны Беларусі ў ходзе
такой палітыкі былі пераўтвораны ў зоны пустыняў. Сотні вёсак так і не
адрадзіліся ў пасляваенны час. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі тыя трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з выставай кніг па тэме.