У
кожнага чалавека, у тым ліку і дзіця, ёсць правы. Яны запісаны ў
"Канвенцыі аб правах дзіцяці". 28
лістапада бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў
2 класа мясцовай школы інфармацыйную хвілінку “Я – чалавек. Я – грамадзянін”. Бібліятэкар
пазнаёміла дзяцей з Канвенцыяй аб правах дзіцяці, звярнула ўвагу на некаторыя
законы, раскрыла іх уплыў на ўсе бакі жыцця чалавека, дапамагала юным
грамадзянам вучыцца ацэньваць свае ўчынкі. Займальна і цікава было вучням знаёміцца
з правамі дзіцяці на казачных прыкладах.