У
канцы лістапада адзначаецца 125 год з дня нараджэння народнага пісьменніка
Беларусі, Міхася Лынькова. Да гэтай даты
бібліятэкар і культарганізатар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка-клуб” падрыхтавалі для дзяцей пачатковай школы сустрэчу на
літаратурных прасторах “Творчае крэда Міхася Лынькова”. Школьнікі даведаліся аб
складаным лёсе пісьменніка і яго літаратурнай творчасці, пазнаёміліся з творамі
пісьменніка, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Наш Міхась Лынькоў”. Знаёмства
з творчасцю знакамітага пісьменніка, вядомага класіка беларускай літаратуры
выклікала ў школьнікаў пачуццё гонару за таленты беларускіх людзей.