З любімымі героямі
твораў пісьменніка-юбіляра Міхася Лынькова сустрэліся юныя чытачы на панараме
“Пісьменнік вялікай душы” у Старадварэцкай бібліятэцы. Творчы і жыццёвы шлях
пісьменніка, яго проза для дзяцей, гісторыя стварэння і сюжэт “Міколкі – паравоза”
і гумарыстычнай аповесці “Пра смелага ваяку Мішку” выклікалі цікавасць і жывы
водгук у дзяцей.