30 лістапада спаўняецца 125
гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Міхася Лынькова. Не адно
пакаленне школьнікаў выгадавалася на яго знакамітых творах “Міколка паравоз”,
“Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, якія і сёння вывучаюцца ў школе. З нагоды юбілею пісьменніка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка” арганізавана выстава-знаёмства “Праўдзівы класік
беларускай прозы”, дзе можна пазнаёміцца з жыццём і творчым шляхам
пісьменніка. Узяць любімы твор і перачытаць яго, прыпомніўшы свае школьныя гады,
а хто не чытаў, бібліятэка раіць пачытаць і прааналізаваць, тым самым правесці з
карысцю свой вольны час.