Нарадзілася 26 снежня 1958 г. на Ляхавіччыне ў в. Крывое Сяло. Дзяцінства і юнацтва прайшло на хутары пры лесе, пасля заканчэння школы вучылася ў Пінскім педвучылішчы. Затым – на філфаку ў Белдзяржуніверсітэце. Энергічная, цікаўная да ўсяго Галіна імкнулася паспрабаваць сябе ў многім. У паэзіі. У песенным выкананні. Працавала нейкі час настаўніцай пачатковых класаў на Ляхавіччыне, потым у Пінску. І была салісткай народнага ансамбля “Палескія світанкі”. Аб`ездзіла з гэтым калектывам усю Беларусь, гастраляваў ансамбль і ў Польшчы, Германіі, Францыі, Грэцыі, Канадзе, іншых краінах свету. Пашчасціла асабіста сустрэцца з многімі вядомымі музыкантамі – Цітовічам, Дрынеўскім, Семянякам, Захлеўным. Жывіца – дзявочае прозвішча, якое стала і творчым псеўданімам. Вершы паэтэсы прыцягваюць, чаруюць не толькі прыгажосцю роднай мовы, але і надзвычайнай меладычнасцю. У 2011 годзе Галіна Жывіца выдала першы паэтычны зборнік “Вачыма берасцянкі”. Вершы друкавала ў газетах “Наша ніва”, “Настаўніцкая газета”, “Краязнаўчая газета”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Роднае слова”, калектыўным зборніку “Голос надежды”, бераставіцкай і ваўкавыскай раённых газетах.
НЕГЛЕДЗЯЧЫ НА ...