27.11.2024г. Урок памяці “Генацыд: трагічнае мінулае ці сучаснасць?”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок памяці “Генацыд: трагічнае мінулае ці сучаснасць?” Генацыд не мае тэрміна даўнасці. Адной з форм генацыду стала знішчэнне вёсак, часта разам з насельніцтвам. Больш за дзевяць тысяч беларускіх вёсак былі абрабаваны, разбураны і спалены. Насельніцтва знішчалася ці зганялася ў Нямеччыну. Цэлыя раёны Беларусі ў ходзе такой палітыкі былі пераўтвораны ў зоны пустыняў. Сотні вёсак так і не адрадзіліся ў пасляваенны час. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі тыя трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з выставай кніг па тэме.

27.11.2024г. Гутарка-дыялог “Беражы сябе для жыцця”

 27 лістапада ў філіяле “Пархімаўская ІСБ” прайшла гутарка-дыялог “Беражы сябе для жыцця”. Юныя наведвальнікі з дапамогай бібліятэкара высвятлялі сакрэт даўгалецця. Разглядалі пытанні аб негатыўным уплыве шкодных звычак на здароўе чалавека. Адгадвалі загадкі пра рэжым дня.Шмат размаўлялі пра карысць фізкультуры і спорта, пра правільнае харчаванне, пра пазітыўны эмацыянальны настрой. Знаходзілі літаратуру на тэму здароўя і зачытвалі ўрыўкі, якія спадабаліся. Дзецям было вельмі цікава, яны адтрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

26.11.2024г. Літаратурная вандроўка “Караван цікавых кніг”

 26 лістапада ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. На яго запрасілі вучняў першага класа разам з класным кіраўніком. Літаратурная вандроўка “Караван цікавых кніг” сабрала  ўдзельнікаў і гасцей каб у чарговы раз успомніць любімыя казкі, якія любяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Першакласнікам казка дапамагае навучыцца чытаць, паколькі кожны раз наведаўшы бібліятэку іх чакае новая казка. Таму падчас мерапрыемства вучням было зусім не складана адказваць на пытанні казачнай віктарыны. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з казкамі-навінкамі, якія зусім нядаўна паступілі ў бібліятэку.З задавальненнем усе ўдзельнікі выбралі сабе новую казку, якую прывёз для іх “грузавічок”. Прачытаўшы яе яны папоўніць свой кругазор і параяць сябрам.

23.11.2024г. Гадзіна творчасці “Майстрыхі на ўсе рукі”


23 л
істапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка” - гадзіна творчасці “Майстрыхі на ўсе рукі”. 16 лістапада адзначаюць Дзень рукадзелля. Свята не афіцыйнае, але гэта дата выбрана не выпадкова і супадае з днём стварэння ЮНЕСКА — арганізацыі, якая прыраўняла ў 1957 годзе рукадзелле да культурнай спадчыны. У сучасным свеце традыцыйныя рамёствы і прыкладная творчасць паступова знікаюць, аднак майстрыхі працягваюць займацца вышыўкай, вязаннем, шыццём, пап’е-машэ, маляваннем, алмазнай вышыўкай, каб захаваць культурную спадчыну свайго народа. У гэты дзень бібліятэка запрасіла творчых, захопленых сваёй любімай справай людзей. Умелыя рукі могуць зрабіць фантастычна прыгожыя рэчы - шэдэўры, казачныя цуды. з нітак, шматкоў, пацерак, паперы.

24.11.2024г. Тэматычны вечар “Пасмакуем и раскажам”

 24 лістапада ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”.  Падчас тэматычнага вечара “Пасмакуем и раскажам”, прысвечанага восеньскім нарыхтоўкам, якімі мы запасаемся на зіму, удзельніцы мерапрыемства і іх госці з задавальненнем дзяліліся, праверанымі гадамі, рэцэптамі.

22.11.2024г. Урок-абмеркаванне “Добрыя манеры няхай будуць вам прыкладам”

У раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” прайшоў урок-абмеркаванне “Добрыя манеры няхай будуць вам прыкладам”. Мэта ўрока: даць уяўленне аб этыкеце; спрыяць фарміраванню ўсвядомленых маральных паводзін, заснаваных на веданні культурных традыцый і нормаў этыкету; вучыць аналізаваць і ацэньваць паводзіны іншых людзей. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з паняццямі добрыя і дрэнныя манеры, што такое этыкет. Далей падзяліўшыся на дзве каманды, яны актыўна прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах: “Мы ведаем, мы ўмеем”, “Выхаваныя дзеці”, “Мудрыя продкі”. Удзельнікі складалі прыказкі пра этыкет, адказвалі на пытанні віктарын, засяроджана разбіралі сітуацыі, спаборнічалі ў тым, хто ўспомніць больш ветлівых слоў. У канцы мерапрыемства зрабілі свае высновы і паабяцалі стаць выхаванымі людзьмі.

21.11.2024г. Тэматычная гадзіна “Прырода – наш дом”

Тэматычная гадзіна “Прырода – наш дом” прайшла для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Экалагічны буквар”, якое дзейнічае пры раённай бібліятэцы. Мы адчыняем дзверы, пераступаем парог хаты і трапляем у незвычайны таямнічы свет прыроды. Ён такі дзіўны і чароўны. Нам варта толькі працягнуць руку. Гэты свет населены жывёламі, птушкамі, раслінамі, і кожны яго куток можа падарыць незабыўныя ўражанні. Дзеці пабывалі ў дзіўнай казцы прыроды. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў экалагічных гульнях і віктарынах: “Дзіўны свет прыроды”, “Зялёная аптэка”, “Экалагічны святлафор”, “Грыбны ўзлесак”, “Як паводзіць сябе на прыродзе”. У ходзе мерапрыемства высветлілася, што дзеці добра ведаюць родную прыроду, жыццё звяроў, раслін, птушак, насякомых. Умеюць правільна паводзіць сябе ў прыродзе і  гатовы яе аберагаць. Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі па экалогіі з фонду бібліятэкі.

Гадзіна пратэсту “Сломай сигарету, пока сигарета не сломала тебя”

Гадзіна пратэсту “Сломай  сигарету, пока  сигарета  не  сломала  тебя” прайшоў у Пархімаўскай бібліятэцы для  вучняў  8 класа. Мерапрыемства  пачалося  з  гістарычнай  даведкі, як  і  адкуль  у  нас  з’явіўся  тытунь. Потым  пайшла  размова  пра  шкоду  цыгарэт  і  тытунёвага  дыму.  Хлопцы шукалі многія адказы на пытанні ў прапанаванай літаратуры па тэме.. Знайшлі    прыказкі, якія  таксама  гавораць аб   негатыўным  стаўленні  да  курэння.

  

21.11.2024г. Шок-урок “Тытунёвы туман падману”

21 лістапада ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў шок-урок “Тытунёвы туман падману” для васьмікласнікаў Бераставіцкай сярэдняй школы. Прафілактычнае мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня адмовы ад курэння. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай на кніжнай выставе “Курыць не модна – дыхай свабодна”, з інфармацыйнымі буклетамі, брашурамі, лістоўкамі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў аб жыццёвых каштоўнасцях, прынцыпах здаровага ладу жыцця, аб эпідэміі сучаснасці – табакакурэнні. Нікога не аставілі раўнадушнымі відэаролікі аб уплыве актыўнага і пасіўнага курэння на арганізм чалавека. З цікавасцю слухалі школьнікі выступленне інструктара-валеолага Бераставіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Людмілы Валер’еўны Кіган аб важнасці захавання здароўя і аб пагубнасці курэння. Спадзяёмся, што шок-урок запэўніў васьмікласнікаў у тым, што курэнне- гэта каласальная шкода для здароўя, і ў кожнага хопіць розуму не курыць ніколі.