17.11.2016г. "Курэнне: чым небяспечная нікацінавая залежнасць?" (Да Міжнароднага дня адмовы ад палення)

   У філіяле “Малабераставіцкая інтаграваная сельская бібліятэка” адбылася сустрэча з вучнямі старэйшых класаў, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад палення. Прысутныя пазнаёміліся з інфармацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, статыстыкай па Гродзенскай вобласці. Таксама бібліятэкар распавяла пра нікацінавую залежнасць і пасіўнае курэнне. Падчас мерапрыемства дэманстраваўся відэафільм "Дым, які адымае здароўе".