19.11.2016г. Гістарычная вандроўка “Сем гістарычных мясцін, як сем Цудаў свету”

  У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла завочная гістарычная вандроўка “Сем гістарычных мясцін, як сем Цудаў свету”. Прысутныя здейснілі віртуальную вандроўку па знакамітых мясцінах нашай краіны, пазнаёміліся з гістарычнымі помнікамі. Таксама бібліятэкар распавяла дзецям пра Сем цудаў свету - самых старажытных помніках архітэктуры. Прысутныя даведаліся, што гэты спіс "цудаў" быў складзены Філонам Візантыйскім ў глыбокай старажытнасці, а лічба «7» выбрана не выпадкова - яна лічылася святым лікам бога Апалона і з'яўлялася сімвалам завершанасці, паўнаты і дасканаласці.