У снежні споўніцца 125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” сумесна са школай арганізавалі
мерапрыемства “Глядзіць паэт з партрэта”. Падчас мерапрыемства прысутныя ўзгадвалі
імя паэта чытаннямі яго твораў услых і
шчырымі словамі. На мерапрыемства былі запрошаны намеснік дырэктара па
ідэалагічнай рабоце РУСП “Масаляны” , дырэктар ДУА “Масалянскі
вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад –пачатковая школа”, настаўнікі.