27.12.2016г. Навагодняя гульнявая праграма "Усё пра Новы год!"

      Філіял «Алекшыцкая сельская бібліятэка» запрасіў удзельнікаў аматарскага аб'яднання «Клёпа» на навагоднюю гульнявую праграму «Усё пра Новы год!». Падчас мерапрыемства прашлі конкурсы, віктарына, прысутныя спявалі песні і расказвалі вершы пра Новы год. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі прыз ад Дзядулі Мароза.