29.12.2016г. Тэатралізаванае прадстаўленне «Навагодні перапалох»

  Філіял «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з філіялам па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Канюхі правялі тэатралізаванае прадстаўленне «Навагодні перапалох».

У час прадстаўлення гледачы пабывалі ў казачным лесе, дзе злы Адмарозка прагнаў Дзеда Мароза, а Снягурку зачыніў у цямніцу. Толькі дзякуючы, казачным героям, злыдзень быў прагнаны з лесу і ўсё стала на сваі месцы: Дзед Мароз і Снягурка вярнуліся, ялінка запалілася і ўсе дружна сустрэлі Новы год. Пасля прадстаўлення, хлопцы змаглі сфатаграфавацца разам з героямі казкі і павесяліцца на навагодняй дыскатэцы.