31.12.2016г. Казачнае падарожжа "Па свеце крочыць Новы год!"

       У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло казачнае падарожжа "Па свеце крочыць Новы год!". У ходзе мерапрыемства дзеці з задавальненнем дзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі сустрэчы Новага года. Бібліятэкары расказалі і аб навагодніх звычаях іншых
краін. Была арганізавана навагодняя выстава “Чароўная казка”, потым дзеці рабілі цацкі на ёлку.