30.01.2017г. Класная гадзіна “Навукоўцы сучаснасці”


   У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства да Дня беларускай навукі. Для прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Свет навукі і тэхнікі”. Прысутныя даведаліся, што вышэйшай навуковай арганізацыяй краіны з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, пра навукова-тэхнічныя цэнтры, беларускіх навукоўцаў. Было праведзена апытанне “Значныя поспехі беларускіх навукоўцаў”. Дзеці з дапамогай кніг хутка знайшлі адказалі на пытанні.