У філіяле “Пагранічная
сельская бібліятэка” прайшоў час духоўнасці пад назвай “Каля агню Каляднай
свечкі”. На пачатку мерапрыемства было расказана аб гісторыі гэтага свята,
затым было дадзена заданне на прыз, у якім трэба было паведаць як святкуюць Каляды ў нашай мясцовасці. Далей
у бібліятэцы прайшло чытанне і абмеркаванне каляднай казкі “Зорка надзеі”. А напрыканцы
мерапрыемства дзецям была прапанавана святочная віктарына.