Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

4.01.2017г. Тэатралізаваны вечар "Гульнёвыя забавы Дзеда Мароза"

     Тэатралізаваны вечар з гульнёва-забаўляльнай праграмай “Навагоднія забавы Дзеда Мароза” прайшоў на пагранічнай заставе “Сямёнаўка”. Падрыхтавалі і правялі мерапрыемства ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў “Юны сябар пагранічніка”, якія працуюць пры філіялах “Лішкаўская сельская бібліятэка” і “Цэнтры культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы”. 










    Прыйшоў у госці да пагранічнікаў Дзед Мароз са Снягурачкай з падарункамі. Ён праводзіў гульні і конкурсы, у якіх прынялі актыўны ўдзел кіраўніцтва заставы і ваенаслужачыя. Таксама адбылося тэатралізаванае прадстаўленне казачных герояў: Бабы Ягі, Кікімары, а таксама “Новых рускіх бабкаў”.  Ніхто не застаўся без падарункаў і салодкіх пачастункаў. Спонсарам мерапрыемства выступіў КСУП “Макараўцы”.