25.03.2017г. Паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай - роднае карэнне”


У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай - роднае карэнне”. У фондзе Масалянскай бібліятэкі шмат кніг беларускіх паэтаў і празаікаў, да якіх хочацца далучыць наведвальнікаў бібліятэкі - разам пачытаць і паслухаць, як прыгожа гучыць роднае слова! Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана пачытаць вершы беларускіх паэтаў  У.Дубоўкі, П.Броўкі, В.Віткі, К.Свіркі. Для прысутных быў зправедзены бібліяграфічны агляд "Звіні мая светлая, родная мова".