У Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага у рамках Дня здароўя адбылася пазнавальна-гульнявая праграма
“Здаровым быць – у радасці жыць!” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка
дабра”. Спачатку бібліятэкары правялі прафілактычную гутарку аб значэнні
здаровага ладу жыцця. Затым члены клуба актыўна адказалі на пытанні віктарыны “Складаемыя
здароўя” і ўдзельнічалі ў забаўляльных гульнях і конкурсах.

