6.04.2017г. Гульня-віктарына "Самае каштоўнае"

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Самае каштоўнае”, па творы К.Чукоўскага “Майдадыр”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя. Гэта знакамітая казка, галоўную думку якой можна адлюстраваць словамі “Чысціня – залог здароўя”. Дзеці былі запрошаны ў незвычайнае падарожжа, сустрэліся з героям знакамітай казкі, прагледзелі прэзентацыю на тэму “Урок здароўя”, з задавальненнем адказывалі на пытанні літаратурнай віктарыны.