31.03.2017г. Гадзіна цікавых паведамленняў “У гасцях -Чырвоная кніга”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна цікавых паведамленняў “У гасцях -Чырвоная кніга”. Дзеці пазнаёміліся з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь, як адной з мер па абароне рэдкіх відаў раслін і жывел, расказалі аб прычынах узнікнення экалагічнай пагрозы планеце. Дзеці спаборнічалі ў ведах на экалагічную тэматыку, адгадвалі загадкі, па апісанню адгадвалі жывел і насякомых з Чырвонай кнігі, па малюнках - расліны. У ходзе мерапрыемства дзеці зразумелі, што берагчы прыроду - задача кожнага з нас.