6.09.2017г. Урок інфармацыйнай культуры “Чароўны свет бібліятэкі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Чароўны свет бібліятэкі”. Бібліятэку наведалі першакласнікі са сваім класным кіраўніком Ігнатовіч Веславай Збігнеўнай. Наведвальнікі атрымалі першапачатковае ўяўленне пра бібліятэку, пазнаёміліся з паняццямі "фармуляр чытача", "кніжная паліца", правіламі карыстання бібліятэкай. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з новымі перыядычнымі выданнямі і новым паступленнем даведачнай і мастацкай літаратуры для дзяцей малодшага ўзросту.