21.03.18г. Творчы ўрок «Раскажы казку»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для дзяцей аматарскага аб'яднання «Чамучкі» правяла творчы ўрок «Раскажы казку». Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай бібліятэкара вучыліся складаць казкі. Аказалася гэта не так і складана зрабіць, калі ўключыць сваю фантазію і побач ёсць дарослы, які прыйдзе на дапамогу. Вынікам урока стала прыдуманая усімі разам казка «Падарожжа Смурфіка ў дзіцячым садзе».