Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

11.04.2019г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Нехварэйка”


У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Нехварэйка”. На гэты раз тэма сустрэчы была “Гігіена – гэта важна”. Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся адкуль пашла назва навукі “Гігіена”. Былі закрануты пытанні ўласнай гігіены. У якасці нагляднага сродку прысутным былі раздадзены буклеты, у якіх знайшло адлюстраванне тэма мерапрыемства.