16.05.2019г. Гадзіна даверу “Мы выбіраем жыццё”


Штогод у трэцюю нядзелю мая прынята ўспамінаць людзей, якія памерлі ад СНІДу. Гэта робіцца і для таго, каб прыцягнуць увагу ўсяго грамадства да праблем хворых СНІДам. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна даверу “Мы выбіраем жыццё”, прысвечаная Сусветнаму дню памяці ахвяр СНІДу. Бібліятэкар праінфармаваў дзяцей аб пуцях перадачы ВІЧ, метадах абароны ад інфекцыі і своечасовым дыягнаставанні хваробы.