17.05.2019г. Гадзіна інфармацыі "Сёння ведаць, каб заўтра жыць"


У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка", да Сусветнага Дня памяці ахвяр СНІДу, прайшла гадзіна інфармацыі "Сёння ведаць, каб заўтра жыць". Была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава "Падлетак звярні ўвагу". Падчас мерапрыемства бібліятэкары распавялі прысутным аб тым, як з'явілася гэтая страшная хвароба, прывялі статыстычныя дадзеныя аб маштабах яе распаўсюджвання ў свеце, у краіне, раёне. Маладыя людзі з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны " Што я ведаю пра здаровы лад жыцця?».