18.05.2019г. Музычная вечарына “Усё пачынаецца з сям'і”


Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і. На сустрэчы гучалі віншаванні, песні, вершы. Удзельніцы прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах: “Я самая абаяльная і прывабная”, “Вяровачка”, “Аб’яснялкі”, “Аўтапартрэт”, “Вузелок завяжацца”, “Адчувальнае месца”, “Хто каго пераспявае”, “Матальшчыцы”. 

Адбылася віктарына з прыказкамі і загадкамі. Была наладжана кніжная выстава “Чытаем усёй сям’ёй”. Музычная вечарына пакінула на памяць аб сабе добры, святочны настрой!