18.05.2019г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Нехварэйка”

У філіяле "Пархімаўская ІСБ" адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Нехварэйка”. На гэты раз тэмай мерапрыемства было “Як стаць нехварэйкай?”. На мерапрыемства была запрошана Сінкевіч Вольга, студэнтка 1-га курса Гродзенскага медыцынскага коледжа. Яна ў сваёй размове вельмі глыбока кранула тэму аховы здароўя, закалкі і спорту. А потым, у нефармальнай абстаноўцы, пад кубак гарбаты і духмянага пірага, Вольга з захапленнем расказвала ўдзельнікам аб’яднання пра сваю вучобу і практыку ў бальніцах.