Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

1.06.2019г. Гульнявая праграма “Клёпа” і іх сяброў «Шчасце, сонца, дружба - вось, што дзецям трэба»

Бібліятэкары філіала “Алекшыцкая сельская бібліятэка” сумесна з работнікамі па КДД аг.Алекшыцы правялі гульнёвую праграму для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Клёпа” і іх сяброў «Шчасце, сонца, дружба - вось, што дзецям трэба», прысвечаную Дню абароны дзяцей. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных забаўляльных гульнях, спартыўных спаборніцтвах, музычных конкурасах, віктарынах. Потым ў бібліятэцы прайшло знаёмства з кніжнай выставай “Прывітанне, лета!”, дзе кожны жадаючы мог выбраць для сябе цікавую кнігу альбо часопіс. Пасля мерапрыемства дзеці мелі магчымасць правесці свой вольны час на батуце і дзіцячай горцы.